Новы век
Новый век
«Новы век» — зборнік інтэлектуальнай лірыкі польскага прафесара Кшыштафа Шатраўскага, вядомага сваімі шматлікімі праектамі ў міждысцыплінарнай прасторы. Ён — паэт, пісьменнік, музыказнаўца, тэарэтык культуры, літаратуразнаўца, публіцыст, філосаф і перакладчык-паліглот.
У кожнай сваёй паэтычнай кнізе Шатраўскі шукае новыя сродкі выражэння для перадачы незафіксаванага раней вопыту. Захоўваючы сувязь з паэтычнай спадчынай мінулага, ён адначасова смела эксперыментуе, у выніку ламаючы ўсе ўстояныя традыцыі. Але ў адным ён застаецца верным сабе — яго выверныя па гучанні рытмізаваныя радкі падобныя да музычных фраз.
У «Новым веку» ён уключаецца ў дыскурс аб усталяванні ісціны аб (і ў) музыцы, літаратуры і культуры, што найбольш востра праяўляецца ў загалоўнай паэме. Гэта творчасць вянчае паэтычную дзейнасць Кшыштафа Шатраўскага.







